Прыватны падворак

Меню сайта
Падзелы навін
Навіны Беларусі [27]
Форма ўваходу
Каляндар навін
«  Красавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Пошук
Сябры сайта
Наша апытанне
На каком языке должен быть сайт? / На якой мове павінен быць сайт?
Усяго адказаў: 52
Галоўная » 2009 » Красавік » 26 » Чарнобыльскі шлях - 2009
Чарнобыльскі шлях - 2009
13:15

Чарнобыльскі шлях - 2009

13:21 Калона марудна ідзе ў бок АМОНа. Каля амонаўцаў стаіць граф Прушынскі і гукае "Жыве Бялорусь".

13:16 Ля будынка БНТУ стаіць АМОН. Каля 40 чалавек.

13:00 Віктар Івашкевіч заклікаў перайсці на іншы бок праспекта (праз падземны пераход) і рухацца калонай ходнікамі ў бок Плошчы Якуба Коласа.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрус у офісе ініцыятывы "Хартыя-97". Яны спыталіся, чаму ў памяшканьні столькі кампутараў і чаму на маніторах партрэты Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянты сказалі, што нехта з кватэры скраў ровар, перадае Радыё Свабода.


12:54 Мітынг працягваецца, яго слухае няшмат народу.

Частка людзей пачала сыходзіць, як, напрыклад, сябры незарэгістраванага "Правага альянсу".

Уздоўж праспекта пашыхтаваліся ўжо сябры "Маладой Беларусі", "Еўрапейскай Беларусі", "Моладзі БНФ".

12:41 Зараз ля Акадэміі навук 700-800 чалавек. Выступіў Лявон Баршчэўскі, ён сказаў, што адмаўляецца ісці прапанаваным Мінгарвыканкамам маршрутам, "бо там праход 1,5 м", але цяпер пойдзе з міліцыяй пераканацца пра сапраўды вузкі пераход.

АМОН уварваўся ў офіс Хартыі'97, паведаміла рэдактарка Наталля Радзіна.

Мітынг ля Акадэміі навук вядзе прафесар Юры Хадыка.

12:28 Старшыню Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага намеснік начальніка мінскай міліцыі папярэдзіў накнот адказнасці, калі ўдзельнікі акцыі не пойдуць па прапанаваным маршруце вуліцамі Хмяльніцкага, Куйбышава, Сурганава на плошчу Бангалор.

Лявон Баршчэўскі адказаў, што там няма як ісці, няма нармальнай дарогі: "Мы патопчам траву, нам дадуць штраф 6 млн, а ў нас такіх грошай няма".

Пачаўся мітынг. Выступае прафесар Іван Нікітчанка. Нейкая жанчына трымае плакат: "Дзе Вы, мужыкі?" з эмблемай АДС.


12:11 Ля Акадэміі навук ужо каля 500 чалавек.

Вельмі актыўна сябе паводзяць анархісты. Іх каля 70-80 чалавек. Яны сталі ў квадрат, б'юць у барабаны, трымаюць расцяжкі: "Альтернатива АЭС - есть".

З палітычных лідэраў у акцыі бяруць удзел намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін, сустаршыня БХД Павел Севярынец, пакуль яшчэ старшыня БСДП Грамада Анатоль Ляўковіч, моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Яўген Афнагель.

12:03

Ля Акадэміі навук а 12-й сабралася каля 200-250 чалавек. Людзі трымаюць каля паўтара дзясятка бел-чырвона-белых сцягоў.

Як і мінулыя гады актыўнічаюць анархісты. Яны прыйшлі з чырвона-чорнымі сцягамі, а таксама чырвона-зялёнымі сцягамі. Іх каля 40 чалавек. Усе ў чорнай форме, рэспіратарах і адгазніках, трымаюць у руках барабаны.

Анархісты ў Беларусі, як і партыя зялёных, найбольш актыўна і паслядоўна выступаюць супраць будаўніцтва АЭС.

Удзельнікі незарэгістраванай ініцыятывы "Правы альянс" усе як адзін прыйшлі на акцыю ў чорных акулярах, іх каля 20 чалавек.

Ёсць два сцягі АДС, сцягі "Маладой Беларусі", прысутнічаюць актывісты "Еўрапейскай Беларусі"..

Прысутнічае дэлегацыя з пасёлку Дружны, што пад Мінскам. Там, нагадаем, збіраюцца будаваць завод па перапрацоўцы ядахімікатаў. Яны трымаюць у руках расцяжкі: "Нет заводу ядохимикатов в 25 км от Минска", "Нет химическому Чернобылю".

Ёсць расцяжка Партыі БНФ, прысутнічае "Моладзь БНФ".

"Малады фронт" схадзіў да Чарнобыльскай капліцы а 10-й, таму акцыю ігнаруе. Ну і кіраўніцтва МФ, як вядома, выступае за будаўніцтва АЭС.

Грае музыка. Гучыць "Народны альбом".


Пачаўся Чарнобыльскі шлях

 д 13-й аргкамітэт акцыі плануе выстраіць ланцужок удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа.


«Гэтым ланцужком мы пройдзем па запланаваным намі маршруце: па праспекце Незалежнасці, плошчы Якуба Коласа, вуліцах Веры Харужай, Багдановіча, Кульман, Карастаянавай да Чарнобыльскай капліцы», — заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Мінгарвыканкам прапанаваў арганізатрам правесці калону дэманстрантаў ад будынка Акадэміі навук каля кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцах Хмяльніцкага, Куйбышава, Сурганава на плошчу Бангалор да Чарнобыльскай капліцы. Пры гэтым міліцыя абавязвалася забяспечыць бесперашкодны рух удзельнікаў акцыі па пераходах, абмежаваўшы рух транспарту.

Зміцер Панкавец


Катэгорыя: Навіны Беларусі | Праглядаў: 1850 | Дадаў: nashdom | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 2
09.03.2024
2. Djxxpb [Матэрыял]
buy generic atorvastatin for sale <a href="https://lipiws.top/">atorvastatin 40mg brand</a> buy lipitor 80mg online cheap

08.03.2024
1. Bwseov [Матэрыял]
buy lipitor 80mg generic <a href="https://lipiws.top/">order lipitor 20mg online</a> order atorvastatin 10mg without prescription

Имя *:
Email *:
Код *:



Copyright MyCorp © 2024