У Iвацэвiцкiм раёне на працягу сутак невядомыя ўкралi чатырох коней з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Днём паступiла заява ад кiраўнiка СПК "Новыя Стайкi" аб тым, што з 20.00 да 23.00 з незачыненага памяшкання малочна-таварнай фермы гаспадаркi ў вёсцы Гошчава былi ўкрадзены двое коней. Iх кошт 2,1 мільёна рублёў. Вечарам таго ж дня ў Iвацэвiцкi РАУС звярнуўся жыхар вёскi Вулька Аброўская. Ён расказаў, што з незачыненага памяшкання малочна-таварнай фермы камунальнага унiтарнага сельгаспрадпрыемства "Перамога", якое знаходзiцца недалёка ад вёскi, невядомы ўкраў двух коней. Нанесены гаспадарцы ўрон склаў больш як 2,5 мільёна рублёў. Па згаданых фактах следчым аддзяленнем Iвацэвiцкага РАУС распачаты справы па ч. 1 арт. 205 Крымiнальнага кодэкса (крадзеж). Паводле iнфармацыi супрацоўнiкаў мiлiцыi, усяго ў 2009 годзе ў раёне зафiксавана пяць такiх крадзяжоў, украдзена дзевяць коней. Зараз правяраецца круг асоб, якiя могуць мець дачыненне да здзяйснення гэтых злачынстваў. Следства мае падставы меркаваць, што iх учынiлi адны i тыя ж асобы. Як лiчаць аператыўнiкi, конi выкрадзены з мэтай iх далейшага перапродажу.