Прыватны падворак

Меню сайта
Падзелы навін
Навіны Беларусі [27]
Форма ўваходу
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Пошук
Сябры сайта
Наша апытанне
На каком языке должен быть сайт? / На якой мове павінен быць сайт?
Усяго адказаў: 52
Галоўная » 2009 » Люты » 04
Як адрозніваюцца пенсіі былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад пенсій экс-дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў?

3.02.2009 №17-18 - Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ

 ёння "Народная Воля" вырашыла даведацца, якую пенсію атрымліваюць тыя, хто ў розныя гады ўваходзіў у заканадаўчы орган Беларусі — Вярхоўны Савет БССР, Вярхоўны Савет суверэннай Беларусі і Палату прадстаўнікоў.
 аб нас ніхто не абвінаваціў у прадузятасці, мы вырашылі спытацца пра памер пенсіі непасрэдна ў саміх народных абраннікаў розных часоў.
 ядома, што ў лістападзе 2006 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб штомесячным грашовым утрыманні асобнай катэгорыі дзяржаўных служачых", згодна з якім былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі права на пенсію, якая складае 65 працэнтаў ад заробку дзеючых дэпутатаў.
Аднак падчас апытання тыя нашыя суразмоўцы, якія засядалі ў Авальнай зале менавіта ў складзе гэтага заканадаўчага органа, называлі розныя лічб ... Чытаць далей »
Катэгорыя: Навіны Беларусі | Праглядаў: 1089 | Дата: 04.02.2009 | Рэйтынг: 0.0/0 | Каментары (2)

Беларускае неба прададзена


Пагадненне аб стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэме супрацьпаветранай абароны (СПА) паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі 3 лютага ў Маскве Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка.


Разам з тым памочнік Мядзведзева Сяргей Прыходзька паведаміў, што Расія гатовая прадставіць Беларусі некалькі дзесяткаў мільярдаў рублёў крэдыту дадаткова. Віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын удакладніў: 100 мільярдаў рублёў. Гэта тыя грошы, якія Лукашэнка прасіў для пераходу ва ўзаемным гандлі на адзіную валюту. Хаця яшчэ тыдзень таму міністр фінансаў РФ Дзмітрый Панкін гаварыў, што пытанне выдачы крэдыту нават не разглядаецца.

Скручаная глыбокім эканамічным крызісам Расія таксама не губляе надзеі перавесці Беларусь на расійскі рубель, які абясцэніўся за паўгода на 60%. Найперш Масква носіцца з планам надаць свайму рублю статус рэзервовай валюты. І Мінск выкарыстоўвае гэты чарговы імперскі пунк ... Чытаць далей »
Катэгорыя: Навіны Беларусі | Праглядаў: 32628 | Дата: 04.02.2009 | Рэйтынг: 0.0/0 | Каментары (1111)

У кітайскага прэм’ер‑міністра Вэня Цзябао запусцілі красоўкай падчас яго візіту ў Брытанію.


Вэнь Цзябао выступаў у панядзелак з прамовай у Кэмбрыджскім універсітэце, калі малады чалавек, што знаходзіўся ў зале, нечакана шпурнуў у яго чаравік.

Абутак прызямліўся больш чым у метры ад Вэня Цзябао.

Перад тым, як шпурнуць красоўку, малады чалавек закрычаў: «Як універсітэт можа поўзаць перад гэтым дыктатарам?»

Але аўдыторыя не падтрымала гэты ўчынак. Калі хлопца выводзілі з залы, многія крычалі яму «Сорам і ганьба».

Выпадак у Кембрыджы нагадаў інцыдэнт, што здарыўся з Джорджам Бушам падчас ягонага апошняга візіту ў Ірак, калі тамтэйшы журналіст запусціў у яго таксама чаравіком.


Паводле Бі-Бі-Сі, Наша Ніва


Праглядаў: 1198 | Дата: 04.02.2009 | Рэйтынг: 0.0/0 | Каментары (1)




Copyright MyCorp © 2024