Прыватны падворак

Меню сайта
Падзелы навін
Навіны Беларусі [27]
Форма ўваходу
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Пошук
Сябры сайта
Наша апытанне
На каком языке должен быть сайт? / На якой мове павінен быць сайт?
Усяго адказаў: 52
Галоўная » 2009 » Люты » 8 » Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі "Жыве Беларусь!"
Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі "Жыве Беларусь!"
11:06
Сяргей Пульша, ”БелаПАН”

Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі "Жыве Беларусь!"

 Лiдэр маладзёжнай арганiзацыi Партыi БНФ "Моладзь БНФ" Франак Вячорка прыняў прысягу 7 лютага ў 8-й радыётэхнiчнай брыгадзе ў Баранавiчах. Адсюль ён будзе накiраваны ў Мазыр для праходжання тэрмiновай службы ў ваеннай часцi № 48694 супрацьпаветранай абароны.




 Як паведамiў БелаПАН Ф.Вячорка, сёння ў часць да яго прыехалi бацькi i сябры — усяго каля 30 чалавек. Прысягу лiдэр маладзёжнай арганiзацыi прымаў на беларускай мове. "Пад канец прысягi замест слоў "Служу Рэспублiцы Беларусь!" я сказаў "Жыве Беларусь!". Пры гэтым мае паплечнiкi разгарнулi бел-чырвона-белы сцяг i расцяжку "За прафесiйную армiю". Двух затрымалi, адвялi ў аддзяленне мiлiцыi, але праз гадзiну адпусцiлi", — расказаў Ф.Вячорка.

 Таварышы, паводле слоў Франака, ставяцца да яго нармальна. "Я адразу заявiў, што буду размаўляць толькi па-беларуску, i гэта не выклiкала нiякай негатыўнай рэакцыi. Больш за тое, я стаў своеасаблiвым "адвакатам" у таварышаў. Напрыклад, у часцi не было тэлефона-аўтамата, а мабiльныя тэлефоны забаронены. З гэтай скаргай я хадзiў да начальства. Былi таксама праблемы з абуткам — яго выдавалi рознага памеру. Са скаргай да кiраўнiцтва зноў жа iшоў я, i гэтыя праблемы вырашалiся", — паведамiў Вячорка.

 Паводле слоў маладзёжнага актывiста, адразу пасля дастаўкi ў ваенную часць з iм на працягу трох дзён запар гутарылi следчыя Мiнскай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратуры. Яны разбiралiся са скаргай бацькоў Вячоркi наконт яго незаконнага прызыву ў армiю. "У мяне склалася ўражанне, што яны вельмi сур'ёзна падыходзяць да справы i маюць намер разабрацца ў ёй да канца", — зазначыў Франак.

 Як паведамлялася раней, 16 лiпеня 2008 года медкамiсiя ваенкамата Савецкага раёна Мiнска прызнала Ф.Вячорку непрыгодным да ваеннай службы па стане здароўя. Абласная медкамiсiя паставiла гэтае рашэнне пад сумненне i накiравала маладога чалавека на абследаванне ў ваенны шпiталь. У вынiку яму была дадзена адтэрмiноўка ад службы да сакавiка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мiнска прызнаў Вячорку прыгодным да ваеннай службы, а суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакiнуў гэтае рашэнне ў сiле. Рашэнне суда было прынята ў адсутнасць Франака Вячоркi i яго адваката.

 Актывiст мiжнароднай маладзёжнай арганiзацыi "Малады фронт" (Чэхiя) Iван Шыла прыняў прысягу i будзе служыць у 29-й зенiтнай ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi.



 Фота Юліі Дарашкевіч, “Наша Ніва”

 Як паведамiў БелаПАН I.Шыла, ён прыняў прысягу з "прагматычных меркаванняў". "Мне трэба закончыць школу. Мне не далi здаць адзiн экзамен, як я лiчу — па палiтычных меркаваннях. У салдат ёсць пэўны тэрмiн адпачынку, падчас якога я змагу здаць апошнi экзамен па англiйскай мове", — сказаў Iван.

 Адзiнаццацiкласнiк I.Шыла быў выключаны са школы ў 2008 годзе напярэдаднi апошняга экзамену — па англiйскай мове. Папярэднiя экзамены ён здаў на 8/9 балаў i 4 балы. Рашэнне аб выключэннi Iвана прымаў педагагiчны савет сярэдняй школы № 4 Салiгорска. Маладзёжнага актывiста абвiнавацiлi ў сiстэматычным парушэннi школьнага статута. Мiж тым, паводле неафiцыйнай iнфармацыi, былi праведзеныя два пасяджэннi педсавета: на першым выкладчыкi аднагалосна прагаласавалi за тое, каб не выключаць юнака са школы. Аднак на выключэннi Шылы настойвала камiсiя з Мiнска.

 Прызыў у армiю Iван лiчыць палiтычным пераследам i iмкненнем iзаляваць яго ў ваеннай часцi. "Я не буду спыняць спробы абскарджвання майго прызыву ў судзе, у пракуратуры, у iншых iнстанцыях, аж да мiжнародных. Гэта — мая прынцыповая пазiцыя, i я ад яе не адмоўлюся", — заявiў маладафронтавец.

 Паводле слоў Шылы, стаўленне да яго ў ваеннай часцi нармальнае. "Таварышы ставяцца да мяне па-рознаму, аднак я не так шмат часу правёў разам з iмi. Але афiцэрскi склад, кiраўнiцтва часцi ставiцца да мяне без непрыязi i з разуменнем. Я лiчу, што гэта адбываецца таму, што ў гэтай жа часцi служыць былы лiдэр маладзёжнай арганiзацыi Партыi БНФ "Моладзь БНФ" Алесь Калiта. Ён ужо прывучыў часць да таго, што, напрыклад, размова на беларускай мове — гэта нармальна", — зазначыў Iван.

 Актывiст мiжнароднай маладзёжнай арганiзацыi "Малады фронт" (Чэхiя) Дзмiтрый Федарук будзе служыць у ваеннай часцi № 18662 транспартных войскаў у Жодзiне (Смалявiцкi раён Мiнскай вобласцi). 7 лютага ён прыняў прысягу.

 Да мяне на прысягу прыехала шмат народу, чалавек сто: сваякi, бацькi, сябры, журналiсты, хрысцiянская моладзь. Шмат было ў ваеннай часцi супрацоўнiкаў мiлiцыi i незразумелых людзей у цывiльным. Але ўсё абышлося без iнцыдэнтаў", — паведамiў БелаПАН Федарук.

 Ён таксама паведамiў, што стаўленне ў часцi да яго нармальнае, як з боку таварышаў, так i з боку афiцэрскага складу. "Быў адзiн непрыемны момант з армейскiм медыкам, якi адмовiўся праводзiць мой медагляд i запатрабаваў, каб я не размаўляў па-беларуску. Ён таксама звярнуўся да вайскоўцаў i папрасiў iх "правучыць" мяне i растлумачыць, якiя наступствы будуць чакаць, каля я буду размаўляць па-беларуску. Аднак пасля таго, як гэтая iнфармацыя трапiла ў iнтэрнет-выданнi, стаўленне да мяне рэзка змянiлася, а медыка, паводле маiх звестак, папрасiлi напiсаць заяву аб звальненнi "па ўласным жаданнi", — расказаў Дзмiтрый.

 Што да таварышаў, то, паводле слоў Федарука, яны не адчуваюць да яго нiякай непрыязi. "Наадварот, яны з цiкавасцю са мной размаўляюць. Здаецца, гэтыя маладыя людзi не чулi нi пра Бога, нi пра запаведзi, пастаянна задаюць пытаннi кшталту "чаму ты не курыш, не п'еш?". Цiкава размаўляць з людзьмi, якiя дагэтуль не чулi пра простыя хрысцiянскiя паняццi, i цiкаваць гэтая ўзаемная", — зазначыў маладзёжны актывiст.

Паводле некаторых звестак, названая часць будзе будаваць дарогу да месца размяшчэння будучай беларускай АЭС. "Але непасрэдна ў будаўнiчы батальён я не траплю, так што працаваць на гэтым будаўнiцтве не буду", — зазначыў Д.Федарук.


Катэгорыя: Навіны Беларусі | Праглядаў: 1250 | Дадаў: nashdom | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 3
10.03.2024
3. Hjyidn [Матэрыял]
order lipitor 10mg for sale <a href="https://lipiws.top/">buy atorvastatin 80mg pill</a> order lipitor

08.03.2024
2. Pkkqzj [Матэрыял]
order lipitor 40mg generic <a href="https://lipiws.top/">order lipitor for sale</a> atorvastatin 20mg cost

26.03.2010
1. віктар [Матэрыял]
Франак Вячорка, ты дэгенерат. Як служыць і абараняць Радзіму - ты хворы. А як балатавацца - здаровы. Гэтым сказана ўсё.

Имя *:
Email *:
Код *:



Copyright MyCorp © 2024