Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе без абмежаванняў трымаць зямельныя ўчасткі.
Указ №64 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях будаўніцтва, канфіскацыі і выдзялення зямельных участкаў» скасоўвае правядзенне аўкцыёнаў пры выдзяленні зямельных участкаў юрыдычным асобам ды індывідуальным прадпрымальнікам для будаўніцтва і абслугоўвання нерухомай маёмасці, прызначаных для вытворчасці тавараў, выканання прац, аказання паслуг.
Дадзеную норму тлумачаць патрэбай «паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў малых паселішчах і сельскай мясцовасці».
Аўкцыёны захаваюцца ў гарадах з насельніцтвам звыш 50 тысяч жыхароў, а за аблвыканкамамі замацоўваецца права выдзяляць пэўныя ўчасткі зямлі толькі паводле вынікаў таргоў.
Таксама чарговы ўказ прыпыніў дзеянне ўказу ад 7 лютага 2006 году №87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, лецішчаў», паводле якога ўласнік цягам трох гадоў мусіць пабудавацца на набытым участку Распрацоўшчыкі ўказу спадзяюцца, што гэтая мера «дазволіць грамадзянам, разлічыўшы свае фінансавыя магчымасці, спакойна скончыць распачатае будаўніцтва».
Гэтыя дзве перамены палягчаюць жыццё простым грамадзянам, якія будуюцца, і спрыяюць бізнесоўцам. Аднак освед Расіі і Украіны ў гэтай сферы паказвае, што адначасова яны адкрываюць для людзей, набліжаных да ўлады, неабмежаваную магчымасць атрымаць і трымаць (няма вымогі будоўлі) перспектыўныя дзялянкі зямлі.
Адсутнасць аўкцыёнаў азначае бесканкурэнтнасць. А без патрэбы сканчаць будаўніцтва за 3 гады можна і чакаць лепшых часоў — калі крызіс мінецца і цэны на зямлю ізноў папаўзуць уверх.